Крывавы патоп. Невядомая вайна 1654-1667 гг., дак. фільм
Сёння пра вайну 1654–1667 гг. ведаюць толькі адзінкі, бо ў расейскай, савецкай а цяпер і беларускай гістарычнай навуцы яе хавалі або сфальсіфікавалі. Гэтую вайну царскія гістарыёграфы назвалі расейска-польскаю, ці вайною за ўз’яднанне Украіны і Беларусі з Расеяй. Цяперашняму палітычнаму рэжыму Беларусі выгадна замоўчваць “Крывавы патоп” у якім агрэсарам супраць дзяржавы нашых продкаў была Расея. Вайну, якую вядомы беларускі гісторык Генадзь Сагановіч акрэсліў як “невядомую”, вялі сапраўды Рэч Паспалітая ды Маскоўскае царства. Але падзеі адбываліся пераважна на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, і найбольш пацярпелі менавіта беларускія землі. На іх знішчылі ці забралі ў маскоўскі палон амаль палову насельніцтва. Амаль усе гарады і паселішчы сталі руінамі і ператварыліся ў попел і друз. Гэта была самая жахлівая вайна паводле колькасці людскіх стратаў у гісторыі нашага народу. Тым не меньш Рэч Паспалітая вытрывала ў той вайне, але пасля яе больш ніколі не здолела вярн...